BE RU EN

Парашэнка гатовы правесці рэферэндум аб федэралізацыі Украіны

  • 31.03.2015, 16:50

Прэзідэнт Украіны заявіў пра гатоўнасць вынесці на рэферэндум пытанне другой дзяржаўнай мовы і федэралізацыі краіны.

Пра гэта Пятро Парашэнка сказаў сёння падчас сустрэчы са студэнтамі Чарнігаўскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя Шаўчэнкі, паведамляе УНІАН.

"Я гатовы вынесці на рэферэндум пытанне другой дзяржаўнай мовы і пытанне федэралізацыі, і я ўпэўнены, што ўкраінскі народ скажа сваё рашучае "Не", - падкрэсліў Парашэнка.

Ён таксама дадаў, што план Расеі ў дачыненні да Украіны, яе разлік на тое, што "ўкраінцы - гэта канфліктная нацыя, якая знішчыць сябе", праваліўся.

Акрамя таго, сёння ў Чарнігаўскай АДА Парашэнка падкрэсліў, што сярод тых, хто ваюе на Данбасе, 62% - расейскамоўныя грамадзяне.

"Але іх "расейская мова" не перашкаджае любіць Украіну, як я люблю яе на ўкраінскай мове", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Фота з архіву AP

Апошнія навіны