BE RU EN

Украіна пашырыць санкцыі супраць Расеі

  • 31.03.2015, 16:36

Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны пашырыць санкцыі ў дачыненні да грамадзян Расеі, якія датычныя да анэксіі Крыма і Данбаса.

Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Пятро Парашэнка, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

«Магу сказаць, што найбліжэйшым часам выйдзе пастанова РНБА, якая пашырыць санкцыі ў дачыненні да асобных расейскіх грамадзян, якія бралі актыўны ўдзел у акупацыі Крыма і агрэсіі супраць Украіны на ўсходзе», - сказаў Парашэнка ў аўторак. Паводле слоў украінскага прэзідэнта, будуць, прынамсі, арыштаваныя асобныя актывы і рахункі.

Украіна дзейнічае ў поўнай сінхранізацыі з дзеяннямі Еўразвязу і ЗША, з краінамі «Вялікай сямёркі» з мэтай каардынаваць спіс санкцый, якія ўводзяцца ў дачыненні да Расеі, падкрэсліў Парашэнка.

Адказваючы на пытанне з нагоды кантролю за расейскім капіталам, кіраўнік Украіны сказаў: «Вядома ж, ён [кантроль] ёсць, вядома ж, кантроль за выкананнем інвестыцыйных абавязанняў улада будзе праводзіць». Гаворка ідзе пра кантроль над выкананнем сацыяльных абавязанняў, недапушчэнне банкруцтва прадпрыемстваў і іншых кірункаў, адзначыў Парашэнка.

Апошнія навіны