BE RU EN

У Магілёве гандлююць савецкімі сцяжкамі

  • 31.03.2015, 16:28

Прадпрымальныя «глуханямыя» не баяцца ні камер, ні міліцыі.

Чытач charter97.org Аляксей з Магілёва напісаў пра чарговыя выпадкі раздачы «глуханямымі» сцяжкоў СССР.

«Сёння 30 сакавіка блізу 15:00 у Магілёве, у раёне Віленскага рынку на вул. Касманаўтаў гандлявалі савецкімі сцяжкамі. Цікава, што яны нават не спрабавалі схаваць, што яны не глуханямыя і не саромеліся гандляваць сцяжкамі нават перад машынай міліцыі», - напісаў ён.

Нагадаем, раней неаднаразова паведамлялася пра раздачу на вуліцах населеных пунктаў Беларусі сцягоў Расеі. Такія выпадкі зафіксаваныя як у Менску, так і ў іншых абласных цэнтрах і буйных гарадах. Пра гэта паведамлялі жыхары Бабруйска, Гародні, Віцебска, Гомеля, Оршы, Полацка, Баранавічаў.

Акрамя гэтага, апошнім часам з'явіліся распаўсюднікі сцягоў СССР як у Менску, так і ў рэгіёнах.

Раздачу сцягоў арганізуюць прарасейскія арганізацыі, якія дзейнічаюць у Беларусі.

Апошнія навіны