BE RU EN

Фантаны ў Менску запрацуюць праз месяц

  • 31.03.2015, 15:52

Адкрыццё сезону фантанаў запланаванае на 30 красавіка.

Пра гэта агенцтву «Менск-Навіны» паведаміў начальнік участка эксплуатацыі гарадскіх фантанаў УП «Менскзеленбуд» Васіль Бахар.

Цяпер механізмы знаходзяцца ў стадыі раскансервацыі: праводзяць мантаж фарсунак і электрапомпаў, дэмантаваных на зіму, а таксама мыйку ёмістасцяў.

Спецыяліст растлумачыў, што многія сталічныя вадамёты былі адрэстаўраваныя за зіму і ўсе яны запрацуюць да пачатку сезона. Некаторыя аб'екты, напрыклад, фантан ля гасцініцы «Юбілейная», зведалі поўную замену абсталявання.

- Візуальна для гледачоў нічога не зменіцца, але ўсё «начынне» там новае, - сказаў ён.

У гаспадарцы ўчастка эксплуатацыі гарадскіх фантанаў папаўненне: вадамёт ля гасцініцы «Юбілейная» цалкам перададзены ім на абслугоўванне. Яшчэ адзін новы аб'ект, за які цяпер будзе адказваць участак, - фантан ля новага будынка музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Апошнія навіны