BE RU EN

Льюіс Хэмілтан падоўжыць кантракт з «Мерседэсам»

  • 31.03.2015, 15:19

Пілот «Мерседэса» Льюіс Хэмілтан заявіў, што падоўжыць кантракт з нямецкай камандай ужо на гэтым тыдні.

«Дамова павінна быць падпісаная на гэтым тыдні. Няма прычын, паводле якіх гэта не павінна адбыцца. Усе падрыхтавана на 99,6%, сумленна. Засталіся толькі юрыдычныя нюансы. Абмяркоўваць ужо няма чаго», - цытуе Хэмілтана Daily Mail.

Нагадаем, што існае пагадненне брытанца з «Мерседэсам» разлічанае да канца гэтага года.

Апошнія навіны