BE RU EN

Менчукоў абавяжуць купляць месцы для стаянкі?

  • 31.03.2015, 13:32

У Менгарвыканкаме распрацоўваецца адпаведны дакумент.

Як стала вядома сайту golaya-pravda.org з неафіцыйных крыніц, у Менгарвыканкаме распрацоўваецца дакумент, які прадпісвае ўладальнікам аўтатранспарту мець свой гараж або стаяначнае месца.

Мяркуецца, што гэта значна разгрузіць вуліцы і дваровыя тэрыторыі ад аўтатранспарту і, асабліва, ад так званага «аўтахламу», з якім ДАІ разгарнула беспаспяховую барацьбу.

Улады заяўляюць, што сітуацыя цяпер такая, што стала цяжка і хуткай дапамозе, і пажарным выконваць свае абавязкі. Вывезці смецце нібыта таксама стала вялікай праблемай. Часта кіроўцы ЖКГ прынцыпова не хочуць заязджаць у перапоўнены аўтамабілямі двор, каб не пашкодзіць транспартны сродак.

Больш за тое, аўтамабіль на газоне пад вокнамі шматпавярховікаў стаў штодзённай справай.

У той жа час, загрузка новых парковак складае менш за 20%. У якасці негатыўнага прыкладу прыводзіцца сітуацыя на Камароўскім рынку, дзе грамадзяне кідаюць сваё аўто ва ўсіх прылеглых дварах, але не шукаюць месца на практычна, пустуючай шматпавярховай стаянцы.

Гэта ідэя не новая - падобную пастанову чыноўнікі спрабавалі праціснуць яшчэ тры гады таму. Цяпер ідзе новы віток, які, апроч усяго іншага, можа прывесці да значнага падаражання і гаражоў, і стаяначных месцаў.

Апошнія навіны