BE RU EN

На будоўлю АЭС незалежных журналістаў не пусцяць

  • 30.03.2015, 20:58

Міністэрства энэргетыкі адмовілася арганізаваць прэс-тур на будучую «Беларускую АЭС» у Астраўцы.

У міністэрстве ўдакладнілі, што «найбліжэйшым часам правядзенне прэс-тураў на будаўнічую пляцоўку беларускай АЭС для журналістаў не плануецца», перадае «Радыё Свабода».

У складзе журналісцкага дэсанту спрабаваў акрэдытавацца і карэспандэнт «Радыё Свабода».

Разам з тым міністэрства запрасіла журналістаў узяць удзел у міжнароднай выставе і канферэнцыі «Атамэкспа-Беларусь 2015», якая пройдзе ў Менску 22-24 красавіка.

Вядома, што прадстаўнікі афіцыйных СМІ рэгулярна наведваюць не толькі Астравецкую пляцоўку, але і расейскія атамныя аб'екты, а таксама прадпрыемствы, якія вырабляюць абсталяванне для першай беларускай АЭС.

Апошнія навіны