BE RU EN

Мянчук заснуў на праезнай частцы

  • 30.03.2015, 18:52

Існуе сакрэтная назва нецвярозых людзей, якія прымудраюцца заснуць на праезнай частцы, - «пешалёж».

П'яныя пешаходы становяцца асабліва небяспечныя з надыходам лета. З адным з іх учора ўвечары сустрэўся карыстальнік форуму onliner.by Dr.Martens. Паводле ягоных слоў, падзеі адбываліся на праспекце Газеты «Звязда» ў сталіцы. Сітуацыя - камічная і небяспечная адначасова - была зафіксаваная на відэа.

«Неадэкватны на дарозе прасіў падвезці яго да вуліцы Громава, - апісаў сітуацыю форумец. - На зваротным шляху праз хвілін 10 ён ужо ляжаў на дарозе. Таксіст сказаў, што ўсё нармальна і можна ехаць далей».

Апошнія навіны