BE RU EN

Колькі страціў Крым пад акупацыяй РФ (Інфаграфіка)

  • 30.03.2015, 17:04

Акупаваўшы Крым, Расея абрынула ўвесь замежны гандаль паўвыспы.

Пра гэта паведамляе FreeCrimea на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

"Наша новая Інфаграфіка - колькі страціў Крым пад акупацыяй РФ у сферы замежных транспартных паслуг", - пішуць журналісты, падаючы новыя звесткі аб гандлі на акупаванай паўвыспе.

Так, даход ад марскіх транспартных паслуг зменшыўся практычна ў 6 разоў, з 84,1 млн даляраў да 14,2 млн даляраў; даход з паветраных транспартных паслуг зменшыўся ў 100 разоў, з 34,1 да 0,3 млн даляраў.

Нагадаем, у красавіку Крым застанецца без электрычнасці. З 8 да 17 гадзін з 1 красавіка ў акупаваным Крыме пачнуцца адключэнні ліній электраперадачы згодна з графікам.

Апошнія навіны