BE RU EN

Карымаву налічылі 90,39% галасоў

  • 30.03.2015, 14:36

Кіраўнік Узбекістана Іслам Карымаў застанецца на пасадзе кіраўніка дзяржавы.

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на кіраўніка Цэнтрвыбаркаму Мірза-Улугбек Абдусаломава.

«За Карымава аддалі свае галасы 17,2 млн чалавек ці 90,39% выбаршчыкаў з ліку тых, што ўзялі ўдзел у галасаванні», - адзначыў Абдусаломаў.

З ягоных слоў, у адпаведнасці з артыкулам 35 закона «Аб выбарах прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан», гэта дае права ўважаць яго за абранага кіраўніка дзяржавы.

Раней стала вядома, што яўка на выбарах ва Узбекістане перавысіла 85%.

Апошнія навіны