BE RU EN

Яўген Нагачоў падоўжыў кантракт з хакейным «Дынама»

  • 30.03.2015, 14:07

Абаронца сталічнага «Дынама» і нацыянальнай каманды Беларусі Яўген Нагачоў працягне абараняць колеры беларускага клуба.

Новы кантракт разлічаны на два гады. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе «Дынама».

Яўген Нагачоў ў складзе клуба правёў чатыры сезоны, у якіх згуляў 99 матчаў, закінуўшы тры шайбы і аддаўшы 8 дзейсных перадач.

На гэты момант абаронца знаходзіцца ў складзе нацыянальнай каманды Беларусі ў хакеі, якая вядзе падрыхтоўку да чэмпіянату свету. Турнір пройдзе з 1 да 17 траўня ў Празе і Астраве.

Апошнія навіны