BE RU EN

На віцебскім рынку канфіскавалі арсенал пнеўматыкі

  • 30.03.2015, 9:56

На адным з буйных рынкаў у Віцебску праваахоўнікі канфіскавалі ў індывідуальнага прадпрымальніка цэлы арсенал пнеўматычнай зброі.

У мужчыны забралі 11 пісталетаў, 8 вінтовак і аўтамат. Кошт зброі - 34,6 мільёна рублёў. На зброю не было адпаведных дакументаў, піша «Беларусь сегодня».

Такі буйны «ўлоў» нелегальнага гандлю пнеўматыкі адбыўся ўпершыню.

Апошнія навіны