BE RU EN

Паркоўку ў цэнтры Менска 4 сакавіка забароняць

  • 3.03.2015, 21:22

У Менску 4 сакавіка будзе забароненая паркоўка транспарту ў цэнтры горада.

Пра гэта паведаміла БелТА старшы інспектар агітацыі і прапаганды аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС сталіцы Анастасія Радзько.

З 7.00 да 12.00 будзе забароненая паркоўка аўтатранспарту на вуліцы Камуністычнай ад вуліцы Чырвонай да плошчы Перамогі, а таксама з 7.00 да 19.00 - на вуліцы Энгельса ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Інтэрнацыянальнай.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам улічваць гэтую інфармацыю пры выбары месца для прыпынку і стаянкі.

Апошнія навіны