BE RU EN

Мытнікі канфіскавалі ў Пінскім раёне шэсць аўто з ЗША

  • 3.03.2015, 17:17

Супрацоўнікі Берасцейскай мытні выявілі канал незаконнага ўвозу з ЗША на тэрыторыю Мытнага саюза легкавых аўтамабіляў.

Незаконная схема, арганізаваная жыхаром Берасцейскай вобласці, палягае ў падачы супрацоўнікам мытні ў пунктах пропуску на мяжы падробленых дакументаў на ўвазныя на тэрыторыю МС транспартныя сродкі, піша БелаПАН.

«Падчас спецыяльных мерапрыемстваў у Пінскім раёне канфіскавана шэсць легкавых аўтамабіляў (Lexus, Toyota) 2007-2013 гадоў выпуску, увезеных з ЗША паводле несапраўдных дакументаў без выплаты мытных плацяжоў. Паводле папярэдняй ацэнкі кошт затрыманых аўтамабіляў склаў звыш 3 млрд беларускіх рублёў», - гаворыцца ў паведамленні ДМК.

Адзначаецца таксама, што мытняй сумесна з праваахоўнымі органамі ўсталёўваецца ўсё кола асоб, якія маюць дачыненне да ўвозу транспартных сродкаў, а таксама аўтамабіляў, якія незаконна эксплуатуюцца на тэрыторыі Мытнага саюза.

Апошнія навіны