BE RU EN

На матчы «Дынама» - «Ёкерыт» прадаваліся магніты са Сталінам

  • 3.03.2015, 16:07

У дзяржаўнай спартовай установе прадаюцца паменшаныя копіі вядомых савецкіх прапагандысцкіх плакатаў.

Учора падчас гульні «Дынама-Менск» з фінскай камандай «Ёкерыт» у якасці сувенірнай прадукцыі былі прапанаваныя магніцікі «Не балбачы», «Наша справа правая - мы пераможам», «Балбатун - знаходка для ворага» і партрэты Сталіна. Фота даслаў чытач charter97.org.

«Паглядзіце, якая ганьба прадаецца ў «Менск-Арэне»!», - напісаў ён.

Нагадаем, гэта ўжо не першая скарга менчукоў на тое, што ў Беларусі прапаноўваюцца сувеніры з савецкай або расейскай сімволікай. Так, нядаўна ў рэдакцыю прыйшоў ліст з фотаздымкамі, зробленымі на плошчы Свабоды. Там у кіёску ў якасці сувеніраў з Беларусі прапаноўваліся партрэты Пуціна.

Апошнія навіны