BE RU EN

Дзяржаўны дэпартамент ЗША: Санкцыі супраць Расеі абмяркоўваюцца штодня

  • 3.03.2015, 10:28

У ЗША штодня абмяркоўваюць прымяненне дадатковых санкцый супраць Расеі, у тым ліку з міжнароднымі партнёрамі.

Пра гэта заявіла прадстаўніца Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША Мары Харф, піша "Укринформ".

"Мы працягваем кансультацыі з нашымі еўрапейскімі партнёрамі і ў самой адміністрацыі пра тое, якія крокі мы можам распачаць", - адзначыла Харф.

У сувязі з гэтым яна станоўча ацаніла "паведамленні аб пачатку адводу цяжкага ўзбраення з абодвух старон - як са стараны ўкраінскіх сіл, так і сепаратыстаў".

Разам з тым прадстаўніца Дзяржаўнага дэпартаменту адзначыла, што назіральнікі АБСЕ маюць абмежаваны доступ, і дамоўленасці аб спыненні агню не выконваюцца цалкам.

З яе слоў, у Вашынгтоне назіраюць за сітуацыяй і чакаюць афіцыйнага пацверджання ад назіральнікаў АБСЕ, што ў іх ёсць доступ для выканання сваёй місіі.

"Мы прадаўжаем ацэньваць сітуацыю на штодзённай аснове", - адзначыла Харф.

Раней дзяржсакратар ЗША Джон Кэры не выключыў пашырэння санкцый у дачыненні да Расеі ў выпадку невыканання менскіх пагадненняў.

Апошнія навіны