BE RU EN

Перамогу на выбарах у Францыі атрымлівае партыя Сарказі

  • 29.03.2015, 21:47

Згодна з экзіт-полам, у другім туры мясцовых выбараў у Францыі перамогу атрымліваюць правацэнтрысты на чале з «Звяз за народны рух» Нікаля Сарказі.

Вынікі галасавання на гэтых выбарах шмат хто ўважае за індыкатар настрояў французаў, якім у 2017 годзе трэба будзе выбіраць новага прэзідэнта, паведамляе BBC.

Мяркуючы з апытання грамадскай думкі, партыі Сарказі ўдалося перамагчы ў больш чым 60 мясцовых радах, тады як кіроўная Сацыялістычная партыя саступіла свае пазіцыі прыкладна ў 30 радах.

Ультраправы «Нацыянальны фронт» Марын Лё Пэн, як паведамляюць французскія сродкі масавай інфармацыі, таксама ўмацаваў свае пазіцыі, аднак пакуль незразумела, ці ўдасца яму цалкам узяць пад кантроль хоць бы адную з мясцовых рад у краіне.

Апошнія навіны