BE RU EN

Аляксандра Герасіменя перамагла ў Адкрытым чэмпіянаце Гішпаніі

  • 29.03.2015, 12:13

У Малазе стартаваў Адкрыты чэмпіянат Гішпаніі ў плаванні.

У першы дзень спаборніцтваў беларуска Аляксандра Герасіменя здабыла залаты медаль на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем - 24,98, паведамляе «Прессбол».

Яшчэ адну беларускую ўзнагароду здабыў Мікіта Цмыг, які паказаў трэці вынік на дыстанцыі 200 метраў на спіне - 2.01,00 (рэкорд Беларусі).

Апошнія навіны