BE RU EN

У Менску «замінавалі» кінатэатр «Перамога»

  • 29.03.2015, 9:37

Супрацоўнікам міліцыі давялося эвакуяваць гледачоў і персанал кінатэатра.

Паводле інфармацыі прэс-сакратара Менскай гарадской управы МНС Віталя Дэмбоўскага, паведамленне аб мінаванні кінатэатра «Перамога», размешчанага па вуліцы Інтэрнацыянальнай у цэнтры Менска, паступіла ў суботу, 28 сакавіка, а 17.40.

— Супрацоўнікамі міліцыі з кінатэатра эвакуяваныя 78 гледачоў і 6 работнікаў абслуговага персаналу, - паведаміў Інтэрфаксу прадстаўнік МНС. - З кавярні «Grip», размешчанай унутры будынка кінатэатра, эвакуяваныя 4 наведвальнікі і 4 работнікі абслуговага персаналу. Далей да працы прыступілі спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы в/ч 5448. А 18.59 высветлілася, што выбуховых рэчываў і падазроных прадметаў у кінатэатры няма, выклік ілжывы.

Апошнія навіны