BE RU EN

Хацкевіч паўтарыў найлепшы трэнерскі дэбют у гісторыі нацыянальнай каманды Беларусі

  • 28.03.2015, 21:54

Дэбютны матч каманды Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Хацкевіча закончыўся перамогай над Македоніяй (2:1).

Такім чынам, Хацкевіч паўтарыў вынік Эдуарда Малафеева, які таксама ў сваім першым кваліфікацыйным матчы да чэмпіянату свету ў 2000 годзе здолеў дома перамагчы Уэльс (2:1), піша by.tribuna.com.

З дзевяці іншых трэнераў, якія кіравалі камандай Беларусі ў кваліфікацыйных цыклах, толькі Юрый Пунтус і Сяргей Бароўскі ў сваіх дэбютных гульнях здолелі дамагчыся нічыёй. Падчас другога прыходу Бароўскага ў каманду ў 1999 годзе была здабытая нічыя з італійцамі (0:0). А ў верасні 2006 года пад кіраўніцтвам Пунтуса беларусы згулялі дома з албанцамі 2:2.

Апошнія навіны