BE RU EN

«Манчэстэр Юнайтэд» гатовы заплаціць за Ранальду 108 мільёнаў еўраў

  • 28.03.2015, 19:19

Ангельскі футбольны клуб "Манчэстар Юнайтэд" мае намер вярнуць нападніка Крышціяну Ранальду.

Ангельцы хочуць зрабіць мадрыдскаму "Рэалу" прапанову на 108 млн еўраў. Заплата 30-гадовага гульца каманды Партугаліі складзе 19 млн за год, сцвярджае Daily Express.

Ранальду перайшоў з "Манчэстар Юнайтэда" ў "Рэал" у 2009 годзе. У складзе "чырвоных" футбаліст выступаў з 2003 да 2009 года, піша "Інтэрфакс".

Сам форвард раней дапускаў магчымасць, што можа вярнуцца ў "Манчэстар Юнайтэд", аднак кіраўніцтва "Рэала" неаднаразова заяўляла, што не мерыцца расставацца з ім.

Апошнія навіны