BE RU EN

Пад Івацэвічамі перакуліўся аўтобус з 56 пасажырамі

  • 28.03.2015, 15:53

Пацярпелі тры чалавекі.

Як паведаміла БелаПАН начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама Наталля Сахарчук, пад 20.20 на 178-м км аўтадарогі М1 Берасце-Менск - мяжа РФ аўтобус Neoplan, які рухаўся па маршруце Менск-Пінск, з'ехаў у кювет і перакуліўся.

У момант аварыі ў аўтобусе знаходзілася 56 пасажыраў. Трое з іх (жыхаркі Івацэвіцкага раёна 1987 і 1996 гадоў нараджэння, жыхарка Менска 1988 года нараджэння) з ударамі ды драпінамі шпіталізаваныя ў Івацэвіцкую цэнтральную раённую лякарню.

Са слоў кіроўцы, прычынай ДТЗ сталі праблемы з стырнавым кіраваннем.

Neoplan належыць аднаму з прыватных транспартных прадпрыемстваў Менска.

Паводле факту ДТЗ праводзіцца праверка.

Апошнія навіны