Затрыманы ў жывым эфіры ўкраінскі чыноўнік арыштаваны
- 28.03.2015, 14:31
Пячэрскі суд Кіева арыштаваў былога кіраўніка Дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацый Сяргея Бачкоўскага, які падазраецца ў крадзяжах.
Чыноўнік узяты пад варту на два месяцы з правам унясення закладу 1184000 грыўняў (блізу 50 тысяч даляраў), перадае BBC.
Нагадаем, 25 сакавіка на пасяджэнні Кабінета міністраў былі затрыманыя кіраўнік ДСНС Сяргей Бачкоўскі і ягоны першы намеснік Васіль Стаецкі паводле падазрэння ў арганізацыі схем закупкі паліва ў прыватных кампаній завышанымі коштамі. Паводле версіі праваахоўных органаў, пры пералічэнні сродкаў праз афшорныя кампаніі частка з іх "асядала" на асабістых рахунках чыноўнікаў.
Пасля затрымання Кабмін звольніў Бачкоўскага, Стаецкага, а таксама рэгіянальных кіраўнікоў упраў ДСНС.