BE RU EN

Глеб праз траўму пакінуў размяшчэнне зборнай Беларусі

  • 28.03.2015, 13:15

Паўабаронца зборнай Беларусі пакінуў размяшчэнне зборнай праз траўму, якую атрымаў у матчы кваліфікацыі Еўра-2016 супраць Македоніі.

Адзначым, у адным з эпізодаў хафбэк атрымаў балючы ўдар і пакінуў поле. Аднак праз некалькі хвілін вярнуўся і працягнуў матч, піша by.tribuna.com.

Раней паведамлялася, што праз пашкоджанні размяшчэнне нашай каманды пакінуў Сяргей Крывец. Прычына - пералом пальца на левай руцэ, атрыманы на перадматчавай трэніроўцы.

Нагадаем, 30 сакавіка зборная Беларусі ў Турцыі правядзе спарынг з Габонам.

Апошнія навіны