BE RU EN

«Еврохим» хоча купіць «Гродна Азот»

  • 28.03.2015, 12:32

Пытанне - у кошце.

Аб гэтым паведаміў кіраўнік расейскай кампаніі Дзмітрый Стрыжнёў, піша «Коммерсант».

«Мы з задавальненнем рэалізавалі б праграму інвеставання ў пашырэнне беларускага «Гродна Азоту», вядзем перамовы з урадам краіны аб магчымым удзеле», - распавёў ён.

Аднак, паводле яго слоў, «гэта складана».

«Асноўнае пытанне, колькі каштуе прадпрыемства, - пракаментаваў топ-мэнэджар «Еврохима» працэс перамоваў. - Мы, як адзіныя настойлівыя, хочам давесці сітуацыю да нейкага конкурсу, які нас задаволіць, а далей - як вырашыць беларускі ўрад».

Нагадаем, што ў мінулым годзе беларускі ўрад выстаўляў на таргі 25% +1 акцыя ААТ «Гродна Азот». Пасля рэалізацыі інвестыцыйнай праграмы пакупнікі змаглі бы атрымаць і кантрольны пакет прадпрыемства. Аднак таргі не адбыліся праз адсутнасць прэтэндэнтаў.

Апошнія навіны