BE RU EN

Фотафакт: Беларускім байцам АТА перадалі згушчанае малако і шакалад

  • 27.03.2015, 16:50

Валанцёры парадавалі беларускіх байцоў, якія ваююць на Данбасе, прысмакамі.

Пра гэта байцы паведамілі ў «Фэйсбуку».

«Валанцёры парадавалі прысмакамі: згушчаным малаком, шакаладам, печывам. Перадок - гэта апошняе месца, дзе людзі задумваюцца аб правільным харчаванні. У ход ідзе ўсё: ад кока-колы да моцных энэргетыкаў. У варунках перманентнага стрэсу хлопцаў цягне на салодкае, даведзены батанікамі феномен.

Наш «Кiт» пацвердзіў якасць беларускага згушчанага малака, ухвальна мяўкнуў», - напісалі беларусы.

Апошнія навіны