BE RU EN

Жыхарам Глыбокага раздалі стужкі з беларускім арнаментам

  • 27.03.2015, 16:23

У Глыбокім грамадскія актывісты правялі вулічную акцыю па раздачы мінакам стужак з беларускім арнаментам.

«У глыбоцкіх крамах не знайшлі стужак з бел-чырвона-белым узорам, але ўсё роўна наважылі раздаць стужкі хоць і з дадаваннем зялёнага колеру, бо гэта таксама нейкі напамін людзям аб беларускасці, - распавёў Зміцер Лупач карэспандэнту «Радыё Рацыя».

«Характэрна тое, што ніхто з людзей, якія праходзілі, не называў нас фашыстамі, не адмаўляўся ад стужкі - усё бралі. Праўда, стужка не зусім беларуская была, бо беларусы ў нацыянальных строях не выкарыстоўвалі зялёны колер. Але радуе тое, што ўлада хоча стварыць нешта сваё, што не раздаюць георгіеўскія стужкі, а свае нацыянальныя», - дадаў ён.

Стужкі з беларускім арнаментам былі раздадзеныя ў цэнтры горада Глыбокага, у парку Перамогі. Такія акцыі, са слоў актывістаў, яны будуць праводзіць часцей, каб людзі ўспаміналі, што яны - беларусы.

Жыхарам Глыбокага раздалі стужкі з беларускім арнаментам. Фота: «Радыё Рацыя»

Апошнія навіны