BE RU EN

У кватэры другога пілота знайшлі лісток непрацаздольнасці на дзень катастрофы А-320

  • 27.03.2015, 15:05

Другі пілот пацярпелага катастрофу на поўдні Францыі самалёта Arbus A-320 авіякампаніі Germanwings у дзень палёту павінен быў адпачываць у сувязі з захворваннем.

Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на пракуратуру Дзюсельдорфа.

У кватэры Андрэаса Любіца была знойдзеная падраная даведка аб адпачынку ў сувязі з хваробай на дату здзяйснення рэйса 4U9525, піша Lenta.ru.

Нагадаем, самалёт авіякампаніі Germanwings разбіўся ў аўторак у Альпах на шляху з Барселоны ў Дзюсельдорф. На борце знаходзілася 144 пасажыры і шасцёра чальцоў экіпажа.

Паводле паведамлення пракуратуры, другі пілот пацярпелага катастрофу A320 наўмысна знішчыў самалёт.

Апошнія навіны