BE RU EN

Фотафакт: На ўездзе ў Берасце згарэў мікрааўтобус «Белтэлекама»

  • 27.03.2015, 14:53

Раніцай 27 сакавіка на ўездзе ў Берасце згарэў мікрааўтобус кампаніі «Белтэлекам».

Здарэнне адбылося на вуліцы Маскоўскай ля павароту на Гарадзенскую. Вось што распавёў «Еўрарадыё» прэс-сакратар абласной управы МНС Сяргей Машкоў:

«Былі высланыя 3 аўтацыстэрны да месца здарэння. Пажар быў ліквідаваны за 9 хвілін. Кіроўца спрабаваў самастойна патушыць, але ў яго не атрымалася. У выніку пажару аўтамабіль быў знішчаны».

Прычыны ўзгарання пакуль высвятляюцца. Паводле папярэдняй інфармацыі, у ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Апошнія навіны