BE RU EN

«Фэйсбук» укараніць «тэлепартацыю» у сацыяльныя сеткі

  • 26.03.2015, 20:58

Марк Цукербэрг анансаваў падтрымку трохмернага відэа з аглядам у 360 градусаў для стужкі навін.

Прэзентацыя адбылася падчас канферэнцыі F8 Developer Conference у Сан-Францыска. У самой кампаніі новую тэхналогію празвалі «станцыяй для тэлепартацыі».

Для прагляду ў стужцы сферычных відэа могуць быць выкарыстаныя шалом віртуальнай рэальнасці Oculus Rift або Samsung Gear VT, піша «Корреспондент».

Пункты агляду падчас прагляду ў віртуальнай рэальнасці будуць змяняцца пры павароце галавы.

Кіраўнік «Фэйсбук» пакуль не абвясціў дату ўкаранення новай функцыі ў сасцсетку.

Апошнія навіны