BE RU EN

Жыхар Баранавічаў захоўваў дома гранаты

  • 26.03.2015, 19:54

Баранавіцкі міжраённы аддзел СК правярае факт выяўлення 25 сакавіка ў адной з кватэр горада двух гранат.

Як распавяла афіцыйная прадстаўніца ўправы Следчага камітэта Берасцейскай вобласці Марына Дранькова, гэтаму папярэднічала паведамленне 25 сакавіка жыхаркі Баранавічаў у праваахоўныя органы аб тым, што ў сябе ў кватэры яна знайшла боепрыпасы, паведамляе БелаПАН.

Падчас разбору ўстаноўлена, што іх захоўваў у тэхнічнай шафцы былы муж, які пражывае ў гэтай кватэры.

Са слоў 46-гадовага мужчыны, гранаты РГД-5 ён набыў блізу васьмі гадоў таму ў незнаёмага. Думаў, што яны навучальныя.

Гранаты канфіскаваныя. Для вызначэння іх тыпу прызначаная выбуховатэхнічныя экспэртыза. Яе высновы дазволяць устанавіць, ці ёсць у дзеяннях мужчыны склад злачынства.

Апошнія навіны