BE RU EN

Польшча ўзмоцніць войска на ўсходзе краіны

  • 26.03.2015, 19:41

Праца над планам, якія прадугледжвае ўзмацненне войска на ўсходзе Польшчы, падыходзіць да канца.

Пра гэта заявіў намеснік міністра абароны Польшчы Чэслаў Мрочак. Паводле ягоных слоў, 27 траўня павінна адбыцца адная з апошніх сустрэч каманды, якая рыхтуе рэкамендацыі для міністра абароны, паведамляе "Украінская праўда" са спасылкай на Onet.pl.

"Задума такая, каб павялічыць укамплектаванне і эфектыўнасць злучэнняў на ўсходзе краіны", - сказаў ён.

Мрочак таксама дадаў, што праграма, хутчэй за ўсё, ахопіць першую танкавую брыгаду, якая дыслакаваная ў Варшаве-Веселай, Замосці, Хельме і Седльцэ.

Аб планах умацавання ўсходняй мяжы заявіў восенню міністр абароны Польшчы Томаш Семаняк.

"Сёння, гэтая ўсходняя сцяна нам вельмі патрэбная, і ў нас ёсць добры пункт для выхаду, а над дэталямі мы будзем працаваць. Я азнаёміўся з інфраструктурай, яна вельмі састарэла, бо на працягу доўгіх гадоў тут не было ніякіх інвестыцый. Дарогі і дамы ў дрэнным стане, такім чынам, гэтым таксама трэба заняцца", - казаў тады ён.

Апошнія навіны