BE RU EN

У Таліне пікетавалі амбасаду Расеі

  • 26.03.2015, 17:36

Акцыя салідарнасці з Украінай прайшла ў сталіцы Эстоніі 25 сакавіка.

Пра гэта сайту charter97.org распавяла адна з чытачак, якая стала відавочцай мерапрыемства.

Удзельнікі акцыі трымалі ў руках дзяржаўныя сцягі Украіны і Эстоніі. Яны скандавалі лозунгі супраць расейскай агрэсіі. Адзін з удзельнікаў прыйшоў на акцыю з плакатам, на якім былі пералічаныя імёны грамадзян Украіны, якія незаконна ўтрымліваюцца ў расейскіх турмах.

Супрацоўнікі амбасады не адрэагавалі на акцыю.

Апошнія навіны