BE RU EN

Пуцін распавёў пра арышт больш як 300 «замежных шпіёнаў»

  • 26.03.2015, 17:14

Уладзімір Пуцін паведаміў аб спыненні дзейнасці на тэрыторыі РФ больш як 300 агентаў замежных спецслужбаў у 2014 годзе.

Пра гэта прэзідэнт Расеі заявіў на калегіі ФСБ, паведамляе ТАСС.

«Эфектыўна і выразна дзейнічалі ў мінулым годзе органы контрвыведкі, падчас спецаперацый спыненая дзейнасць 52 кадравых супрацоўнікаў і 290 агентаў замежных спецслужбаў, - сказаў ён. - Сёння асабліва важна ўдасканальваць сістэму абароны звестак, якiя ўтрымліваюць дзяржтаямніцу, не дапускаць уцечкі інфармацыі аб развіцці вайсковай арганізацыі, мабілізацыйных планах, прамысловых і абаронных тэхналогіях».

Прэзідэнт Расеі падзякаваў супрацоўнікам ФСБ за дакладную і зладжаную працу ў мінулым годзе, але сказаў, што «ў 2015 годзе нагрузка, адказнасць узрастуць». «Перад вамі стаіць задача павысіць эфектыўнасць па ўсіх кірунках дзейнасці», - падкрэсліў ён.

24 сакавіка прэзідэнт Расеі ўзяў удзел у выніковай калегіі органаў пракуратуры, а 4 сакавіка выступіў на аналагічнай нарадзе ў МУС.

Апошнія навіны