BE RU EN

Пеле: Нэймар ніколі не стане новым мной

  • 26.03.2015, 16:45

Легендарны бразільскі нападнік, які забіў за сваю кар'еру больш за 1200 галоў, мяркуе, што ніводзін гулец не зможа стаць новым «каралём футбола».

Пра гэта Пеле заявіў у інтэрв'ю выданню A Bola, піша «Карэспандэнт».

«Я думаю, што немагчыма з'яўленне новага «караля футбола», новага мяне, бо мае бацька і маці ўжо даўно «прыкрылі лавачку», - сказаў ён.

«Аднак, я мяркую, што Нэймар з'яўляецца добрым гульцом, які дэманструе выдатны ўзровень гульні для свайго ўзросту. Я не сумняваюся, што ён стане вялікай зоркай сусветнага футбола», - адзначыў бразільскі гулец.

Нагадаем, раней Пеле заявіў, што ўважае Мэсі за найлепшага футбаліста цягам апошніх 10 гадоў.

Фота: Getty Images

Апошнія навіны