BE RU EN

Другі пілот пацярпелага катастрофу A320 наўмысна знішчыў самалёт

  • 26.03.2015, 15:34

За штурвалам A320, які разбіўся на поўдні Францыі, у момант катастрофы знаходзіўся другі пілот, у якога быў намер знішчыць самалёт.

Пра гэта заявіў пракурор Марсэля Брыс Рабэн, паведамляе Reuters.

Другі пілот самалёта Airbus A320, які разбіўся ў Францыі, наўмысна не адчыніў дзверы кабіны камандзіру паветранага судна.

Акрамя таго, са слоў пракурора, які выступіў на прэс-канферэнцыі, другі пілот ініцыяваў зніжэнне самалёта.

Раней пракуратура Нямеччыны пацвердзіла, што ў кабіне пасажырскага самалёта, які разбіўся на поўдні Францыі, знаходзіўся толькі адзін чалавек. Пасля вымання звестак «чорных скрыняў» стала вядома аб тым, што адзін з пілотаў выйшаў з яе і не змог увайсці назад.

Напярэдадні пасажырскі лайнер авіякампаніі Germanwings, які рухаўся маршрутам Барселона-Дзюсэльдорф, разбіўся ў французскіх Альпах на поўдні Францыі. На яго борце знаходзіліся 144 пасажыры і шэсць чальцоў экіпажа. 67 пасажыраў былі грамадзянамі Нямеччыны і 45 - Гішпаніі, усяго на борце былі грамадзяне з больш як дзесяці краін. Паведамлялася, што самалёт лайнер перад катастрофай цягам даволі доўгага перыяду губляў вышыню і падаў амаль 10 хвілін. Сярод прычын катастрофы называюцца няспраўнасць датчыкаў, разгерметызацыя і няшчасны выпадак.

Фота: Reuters

Апошнія навіны