BE RU EN

Медыцына для алкаголікаў будзе платнай

  • 26.03.2015, 15:09

Беларускія «дэпутаты» ініцыююць узмацненне жорсткасці антыалкагольнага заканадаўства.

Беларускія «дэпутаты» ініцыююць узмацненне жорсткасці антыалкагольнага заканадаўства.

Пра гэта паведаміў намеснік старшыні сталай камісіі ў пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы «палаты прадстаўнікоў» Мікалай Іванчанка сёння на пасяджэнні Менаблвыканкама, дзе разглядалася рэалізацыя ў рэгіёне патрабаванняў Дырэктывы №1 «Аб захадах ва ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», піша БелТА.

Мікалай Іванчанка звярнуў увагу, што ўжыванне алкаголю часцяком прыводзіць да гібелі людзей і траўматызму, у тым ліку на вытворчасці. Колькасць спажыванага алкаголю на душу насельніцтва скарачаецца, аднак прыкладаемых для гэтага захадаў недастаткова, мяркуе дэпутат.

- Патрэбна больш дзейсная, больш сістэмная работа ў супрацьдзеянні распаўсюджванню і ўжыванню алкаголю. Гэта абмежаванне продажу алкаголю асобам, маладзейшым за 21 год, заканадаўчае вызначэнне максімальнай крэпасці піва, абмежаванне яго рэкламы, - адзначыў ён.

Акрамя таго, дэпутат прапанаваў скаардынаваць намаганні ўсіх узроўняў улады пры правядзенні «Дзён цвярозасці».

- У адным раёне праходзіць такая акцыя, а ў суседнім - не, і туды едуць закупляць спіртныя напоі. Гэтая праца не ўзгодненая, - мяркуе ён.

Таксама сярод прапанаваных захадаў - абавязаць асоб, якія злоўжываюць алкаголем, удзельнічаць у фінансаванні свайго лячэння.

- Думаю, трэба ўжо цяпер ініцыяваць стварэнне рабочай групы для распрацоўкі наступнай антыалкагольнай праграмы на 2016-2020 гады. Мяркую, да гэтай працы павінны актыўна падключыцца і ўнесці канкрэтныя прапановы спецыялісты Менаблвыканкама. Калі мы не створым моду на цвярозы лад жыцця, то сумная статыстыка, звязаная з наступствамі ўжывання алкаголю, будзе захоўвацца, - сказаў Мікалай Іванчанка.

Апошнія навіны