BE RU EN

На штат Аклахома абрынуўся тарнада (Відэа)

  • 26.03.2015, 14:51

У горадзе Тусла загінуў як мінімум адзін чалавек, яшчэ як мінімум дзевяць жыхароў горада - параненыя.

Дакладнай колькасці пацярпелых на гэты момант няма, паведамляе ZN.ua са спасылкай на агенцтва AP.

Фото: Reuters

У рэгіёне пашкоджаныя шматлікія будынкі, сарваныя дахі дамоў, дарогі засыпаныя смеццем. Дзясяткі тысяч людзей засталіся без святла.

Фото: Reuters

Дэпартамент надзвычайных сітуацый штата Аклахома паведаміў, што шпіталізаваныя дзевяць чалавек.

Тарнада бачылі і ў іншых раёнах Аклахомы, а таксама ў штаце Арканзас.

Нагадаем, у мінулым годзе некалькі тарнада абрынуліся на штат Місісіпі. Тады загінулі 16 чалавек, а ўлады ЗША ўвялі ў штаце рэжым НС. Праз тарнада былі моцна пашкоджаныя альбо разбураныя блізу 200 дамоў.

Апошнія навіны