BE RU EN

На прыгарадных маршрутах трэба будзе плаціць за кіламетры

  • 26.03.2015, 14:28

30 сакавіка Менсктранс плануе ўвесці дыферэнцаваную аплату праезду для прыгарадных маршрутаў.

Кошт квітка будзе залежаць ад адлегласці, якую трэба праехаць. Калі сістэма сябе зарэкамендуе, яе ўвядуць і для грамадскага транспарту ў Менску.

Кошт праезду ў сталічным транспарце стабільна расце кожныя некалькі месяцаў. Нагадаем, роўна год таму, у красавіку 2014 года, праезд каштаваў 3700 рублёў. У жніўні - ужо 4000, а за два тыдні да Новага года паездка падаражэла да 4,5 тысячы рублёў. І вось Менгарвыканкам з Міністэрствам эканомікі ўзгаднілі новы тарыф, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- З сярэдзіны красавіка (дакладная дата падвышэння пакуль невядомая) звычайны квіток будзе каштаваць 5000 рублёў, пры куплі ў кіроўцы - 5500, а на аўтобусы экспрэс-маршрутаў - 6500 рублёў, - назвала новыя кошты начальніца фінансава-эканамічнай управы Менсктрансу Ганна Міхайлоўская. - Праязны на адзін від транспарту абыдзецца ў 225 тысяч.

Дарэчы, паводле інфармацыі Менсктрансу, сабекошт паездкі ў метро складае 7200 рублёў, а ў аўтобусах, тралейбусах і метро - 9800.

Апошнія навіны