BE RU EN

Саміт Украіна-ЕЗ пройдзе ў Кіеве 27 красавіка

  • 26.03.2015, 12:28

Наступны саміт Украіна-ЕЗ пройдзе ў Кіеве 27 красавіка.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Украіны Яўген Перабійніс, паведамляе Reuters.

«Мы чакаем, што саміт Украіна-ЕЗ адбудзецца 27 красавіка», - адзначыў прадстаўнік замежнапалітычнай установы.

З ягоных слоў, у саміце возьмуць удзел старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер, прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск, а таксама кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін ЕЗ, якія выкажуць жаданне прыехаць, піша «Еўрапейская праўда».

Як адзначае выданне, чакаецца, што ў парадак дня будуць уключаныя пытанні выканання менскіх пагадненняў, а таксама гандлю.

Нагадаем, раней паведамлялася, што прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер і вярхоўная прадстаўніца ЕЗ Федэрыка Магерыні наведаюць Украіну 30 сакавіка.

Апошнія навіны