BE RU EN

Сенат ЗША прыняў рэзалюцыю з заклікам перадаць зброю Украіне

  • 26.03.2015, 7:45

Рэзалюцыя прынятая аднагалосна.

Сенат ЗША заклікаў Барака Абаму перадаць абаронную смяротную зброю Украіне, паведамляе «Интерфакс-Украина».

«Рэзалюцыя сенатара Рона Джонсана з заклікам да прэзідэнта паскорыць выдаванне абароннай смяротнай зброі Украіне і асудзіць напад расейскіх баевікоў на мірных грамадзян у Марыупалі», - паведамляецца на сайце сенатара Джонсана ў ноч на чацвер, 26 сакавіка.

«Вельмі патрэбна, каб прэзідэнт Абама зрабіў прыярытэтам і паскорыў выдаванне абароннай смяротнай зброі Украіне зважаючы на тэракты баевікоў сярод мірнага насельніцтва ў Марыупалі ў студзені. Цяпер адміністрацыя павінна рэагаваць, забяспечваючы Украіну тым, у чым яна адчайна мае патрэбу», - заявіў сенатар Джонсан.

Нагадаем, палата прадстаўнікоў амерыканскага кангрэса ў аўторак, 24 сакавіка, прыняла рэзалюцыю з рэкамендацыяй да прэзідэнта ЗША ўхваліць пастаўкі ўзбраенняў ва Украіну. За дакумент, які носіць рэкамендацыйны характар, прагаласавалі 348 заканадаўцаў, супраць - 48.

Апошнія навіны