BE RU EN

Bloomberg: Нафта абрынецца да 20 даляраў за барэль

  • 25.03.2015, 17:16

Галоўнымі праблемамі названы рост здабычы нафты, скарачэнне спажывання і запаўненне сховішчаў.

Экспэрты Bloomberg Intellegence палічылі даволі імаверным падзенне коштаў нафты за барэль цягам найбліжэйшых месяцаў, піша «Наша Нiва».

Рэзервуары для захоўвання нафты ў ЗША блізкія да перапаўнення, але здабыча нафты не спыняецца. Гэта можа абрынуць кошты нафты да 20 даляраў ці нават ніжэй. Сёння ЗША акумулююць 1-2 млн барэляў «лішняй» нафты ў дзень, запасы растуць 10 тыдняў запар.

Крытычнымі стануць найбліжэйшыя месяцы, калі да гэтага дададуцца вясновыя рамонтна-прафілактычныя працы на нафтаперапрацоўчых заводах. Звычайна ў гэты час працу прыпыняе траціна прадпрыемстваў.

Як сцвярджае Bloomberg, сёння сітуацыя развіваецца паводле найгоршага сцэнару: аб'ёмы здабычы нафты ніяк не стрымліваюцца. Пры нязменных узроўнях здабычы сітуацыя хутка можа выйсці з-пад кантролю.

На 25 сакавіка барэль нафты Brent каштаваў $55,84. Мінімальны кошт у 2015 годзе назіраўся 13 студзеня - $47,09 за барэль.

Апошнія навіны