BE RU EN

Кнігарня «ЛогвінаЎ» атрымала ліцэнзію на гандаль кнігамі

  • 25.03.2015, 16:36

Увесь мінулы год крама безвынікова спрабавала атрымаць гэты дакумент.

Міністэрства інфармацыі выдала кніжнай краме «ЛогвінаЎ» ліцэнзію на гандаль друкаванай прадукцыяй. Яна зарэгістраваная ў дзяржаўным рэестры за №3/879 ад 16 сакавiка 2015 года, паведамляе «Еўрарадыё».

Увесь мінулы год кнігарня шэсць разоў безвынікова спрабавала атрымаць гэтую ліцэнзію. У выніку пастановай эканамічнага суда Менска краму аштрафавалі на 5 мільёнаў рублёў. Акрамя таго, крама павінна была выплаціць дзяржаве больш за 961 млн рублёў, якія былі прызнаныя незаконным прыбыткам.

Каб выплаціць амаль 1 мільярд рублёў, крама «ЛогвінаЎ» абвясціла грамадскую кампанію ў сваю падтрымку. У выніку за амаль два месяцы было сабрана 976 млн рублёў, што нават перавышала суму штрафных санкцый.

Апошнія навіны