BE RU EN

«Дзень няволі» для старшакласнікаў

  • 25.03.2015, 16:25

Бацькоў абавязваюць напісаць распіскі аб тым, што падчас мітынгу ў гонар Дня волі іх дзеці будуць пад наглядам.

Чытач charter97.org Ігар паведаміў аб дзіўных патрабаваннях, выстаўленых бацькам вучняў старэйшых класаў сярэдняй школы №12 Менска.

«Учора даведаўся ад сваёй знаёмай, што ў школе №12 горада Менска бацькоў старшакласнікаў прымушаюць пісаць распіску аб тым, што 25 сакавіка іх дзеці будуць пад наглядам бацькоў з 19:00 да 23:00», - піша чытач.

У адміністрацыі школы charter97.org не могуць выразна растлумачыць, у чым прычына такіх патрабаванняў.

«Трэба пісаць распіску, бо старшакласнікі прыцягваюцца да пазакласных мерапрыемстваў. Напэўна, нейкія спартовыя мерапрыемствы праходзяць», - сказалі ў прыёмнай дырэктара СШ №12

Нагадаем, сёння ў Менску праходзіць акцыя, прысвечаная адной з галоўных дат у беларускай гісторыі - дню заснавання Беларускай народнай рэспублікі.

Апошнія навіны