BE RU EN

Жыхары Бабруйску павіншавалі палітвязняў з Днём Волі

  • 25.03.2015, 15:04

Бабруйскія грамадскія актывісты традыцыйна павіншавалі палітвязняў з Днём Волі.

Паштоўкі паляцелі да Мікалая Статкевіча, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапёнкі і Юрыя Рубцова, піша ПЦ «Вясна».

Бабруйцы пажадалі зняволеным вясновага настрою, моцнага здароўя і хутчэйшага вяртання дадому. Актывісты заклікаюць усіх неабыякавых далучацца да гэтай добрай традыцыі і падтрымліваць палітвязняў паштоўкамі і лістамі не толькі ў святочныя дні.

Апошнія навіны