Мэсі выперадзіў Ранальду ў спісе футбалістаў з самымі высокімі заробкамі
- 25.03.2015, 14:59
Апублікаваны спіс футбалістаў, якія ў 2014-м годзе атрымалі найбольшую прыбытак.
У сакавіку, як і штогод дагэтуль, французскае выданне France Football апублікавала спіс футбалістаў сучаснасці з самымі высокімі заробкамі.
І нават у заплаце працягнулася спаборніцтва паміж лідэрамі Барсэлоны і Рэала Ліянэлем Мэсі і Крышціяну Ранальду. Гэтым разам наперадзе апынуўся аргентынец, піша isport.ua.
Ліянэль Мэсі за 2014-ы год зарабіў 65 мільёнаў еўраў. Гэта з улікам ягонага заробку ў Барсэлоне, усіх фундатарскіх выплат і дадатковых бонусаў.
Другое месца ў Крышціяну Ранальду, які зарабіў на 11 мільёнаў менш, чым Леа - 54. Замыкае тройцу яшчэ адзін каталонец Нэймар, які атрымаў 36,5 млн еўраў.
4. Т’ягу Сільва (ПСЖ) – 27,5 млн еўраў
5. Робін ван Пэрсі (МЮ) – 25,6 млн еўраў
6. Гарэт Бэйл (Рэал) – 23,8 млн еўраў
7. Уэйн Руні (МЮ) - 22,5 млн еўраў
8. Златан Ібрагімавіч (ПСЖ) - 21,5 млн еўраў
9. Сэрхіё Агуэра (МС) - 21,2 млн еўраў
10. Робэрт Левандоўскі (Баерн) – 20,2 млн еўраў
Фота: Reuters