BE RU EN

Зміцер Вайцюшкевіч адзначыць Дзень Волі канцэртам у Празе

  • 25.03.2015, 12:33

Беларусаў запрашаюць на святочны канцэрт у чэшскай сталіцы.

У Празе сёння а 12.00 адбудзецца традыцыйнае ўскладанне кветак на магілы кіраўнікоў БНР на Альшанскіх могілках, а вечарам у клубе Music City Club выступіць беларускі бард Зміцер Вайцюшкевіч.

Канцэрт, прысвечаны 97-й гадавіне абвяшчэння БНР, пачнецца а 19:00 па адрасе Ocelářská 39. Praha 9, гаворыцца на старонцы мерапрыемства ў «Фэйсбуку».

Кошт квіткоў - 200 крон.

Апошнія навіны