BE RU EN

Наркадылер у Барысаве распаўсюджваў кіндэр-сюрпрызы з метадонам

  • 25.03.2015, 12:29

У Барысаве каля гандлёвага цэнтра «Карона» ў момант продажу затрыманыя збытчык і пакупнік метадону.

Пра гэта БелТА паведамілі ва УУС Менаблвыканкама.

Пры вобшуку ў збытчыка канфіскавана 40 скруткаў наркатычнага прэпарата на Br32 млн агульнай масай 14,85 г. У пакупніка аператыўнікі канфіскавалі адзін пакунак, што ён набыў для сябе.

Скруткі з метадонам былі спакаваныя ў кантэйнеры для цацак ад кіндэр-сюрпрызаў.

Затрыманы паводле падазрэння ў збыце - жыхар Лагойскага раёна 1985 нараджэння - раней не судзімы, нідзе не працуе. Пакупнік - барысавец 1983 года нараджэння - таксама не судзімы, працуе кіроўцам-дальнабойнікам. Паводле звестак праваахоўнікаў, падазраваны ў збыце гандляваў да затрымання раздробным оптам - па 5-10 пакункаў. Сам таксама ўжывае метадон.

Барысаўскі райаддзел Следчага камітэта распачаў у дачыненні да затрыманых крымінальныя справы паводле ч.1 і ч.3 арт.328 КК (незаконнае абарачэнне наркотыкаў).

Падазраванаму ў продажы пагражае ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі, а пакупніку - ад 2 да 5 гадоў.

Апошнія навіны