Цімафей Калачоў: Яшчэ хачу гуляць за зборную
- 25.03.2015, 9:56
Паўабаронца зборнай Беларусі Цімафей Калачоў распавёў, што ў яго меліся прычыны для завяршэння кар'еры ў зборнай, за якую ён выступае ўжо 10 гадоў.
Аднак Цімафей Калачоў па-ранейшаму патрэбны трэнерскаму штабу зборнай, а таму ў чарговы раз прыехаў у размяшчэнне галоўнай каманды краіны, піша «Прессбол».
- Не было думак скончыць кар'еру ў зборнай пасля гэтага цыкла?
- Можа, і былі. Меліся прычыны для іх з'яўлення. Выніку няма, узрост прыстойны... І так я ўжо вельмі шмат гадоў аддаў нашай камандзе. Выступаю за яе з 2004 года. Правёў найцудоўнейшы час. Надыдзе момант, скончу. Але калі мяне выклікалі, значыць, яшчэ адпавядаю ўзроўню. Таму сюды і прыехаў. Калі б не было цікавасці і жадання, сказаў бы, што засяроджуся на сям'і. У клубе ў хлопцаў цяпер выходныя, яны дома. А я тут. І яшчэ хачу гуляць за зборную. Яна па-ранейшаму ў мяне ў сэрцы.