BE RU EN

Месца забойства Нямцова апаганілі вандалы

  • 25.03.2015, 9:34

Участак Вялікага Маскварэцкага моста, дзе быў забіты Барыс Нямцоў, апаганілі вандалы.

Чальцы так званага рускага вызвольнага руху SERB разбілі рамкі з фотаздымкамі, сарвалі і зафарбавалі з балончыка самаробную таблічку «Нямцоў мост», а таксама развесілі плакаты з абразамі ў адрас забітага палітыка, піша «Росбалт».

У нападзе на мемарыял удзельнічалі двое мужчын і дзве жанчыны ў шаліках колеру георгіеўскіх стужак. Пра акцыю SERB актывіст руху Гоша Тарасевіч паведаміў на сваёй старонцы ў сацсетцы «ВКонтакте».

Абурэнне чальцоў арганізацыі выклікала прапанова прысвоіць Вялікаму Маскварэцкаму мосту імя Барыса Нямцова. У размешчаных на месцы гібелі плакатах палітык названы «здраднікам інтарэсаў Расеі». Інфармацыі аб затрыманні вандалаў пакуль няма.

Нагадаем, сустаршыня РПР-ПАРНАС, дэпутат Яраслаўскай абласной думы Барыс Нямцоў быў забіты чатырма стрэламі ў спіну на Вялікім Маскварэцкім мосце ў цэнтры расейскай сталіцы позна ўвечары 27 лютага.

Апошнія навіны